Новости МИНСКОГО ЗАВОДА ИГРИСТЫХ ВИН
23.04.2024

80-годдзе вызвалення Беларусі

80лет.png

У 2024 годзе споўніцца 80 гадоў з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 

Знакавай датай адзначаны 2024 год - 80-й гадавінай вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 

2025 год - 80-й гадавінай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 кастрычніка падпісаў Указ нумар 316 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў".

Дакумент прыняты ў мэтах каардынацыі дзейнасці дзяржорганаў і арганізацый, грамадскіх аб'яднанняў па падрыхтоўцы і правядзенні на высокім арганізацыйным узроўні святкавання 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 

Указам створаны і зацверджаны склад Рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання. Яго ўзначаліць Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка.

Зацверджаны таксама Палажэнне аб Рэспубліканскім аргкамітэце, план падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў. 

Указ № 316 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў"


Далучайцеся да нашых сац. сетак